Разнапланавыя па кантэнце мерапрыемствы, разлічаныя на самую шырокую аўдыторыю, прайшлі ў рамках Тыдня прадпрымальніцтва-2022. Палачане прынялі ўдзел у маштабным міжнародным мерапрыемстве «Тыдзень бізнесу—2022» у г.Мінску.
Віцебская Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу аўтааматараў, што 5 снежня мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць з 08:00 да 20:00 на трасе Р-46: Полацкі раён, в. Бельчыца (км 61+060), хуткасныя абмежаванні 60 км/г.
Непрадузятасць, аб'ектыўнасць, няўхільнае прытрымліванне літары закона — неабходныя ўмовы ў судзейскай працы. Гэтыя прынцыпы выконваюць як вопытныя, так і маладыя суддзі суда Полацкага раёна і г.Полацка, з якімі мы пазнаёміліся напярэдадні іх прафесійнага свята — Дня юрыста.
Дзяржаўтаінспекцыя дала кіроўцам рэкамендацыі па ўдзеле ў дарожным руху ў галалёд, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
ТАА «КiмаБел» у трэці раз стала пераможцам прэстыжнага Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».
У Віцебску ўшанавалі памяць двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Баграмяна. Сёлета споўнілася 125 гадоў са дня нараджэння легендарнага палкаводца. Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі па ўсёй вобласці. У віцебскай школе нумар 46, якая носіць імя героя, гасцей запрасілі ў музей. Экспанаты распавядаюць аб жыццёвым і баявым шляху Маршала Савецкага Саюза. Іван Баграмян - выбітная асоба. Дзякуючы яго палкаводніцкаму таленту, больш за тысячу населеных пунктаў Беларусі былі вызвалены ад ворага.
На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Марока прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі "Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні" ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Полацкі РАУС заклікае вадзіцеляў да павышанай пільнасці пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху, а таксама нагадвае, што чыгуначны пераезд – адзін з самых небяспечных участкаў дарогі.
На Полаччыне прайшоў Тыдзень прафілактыкі тытунекурэння. Актывісты Полацкай РА ГА «БРСМ» нагадалі жыхарам нашага горада пра шкоду нікацінавай залежнасці.
Восемдзесят дакладаў было прадстаўлена на VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай Году гістарычнай памяці.