На Полаччыне прайшоў Тыдзень прафілактыкі тытунекурэння

02.12.2022

На Полаччыне прайшоў Тыдзень прафілактыкі тытунекурэння. Актывісты Полацкай РА ГА «БРСМ» нагадалі жыхарам нашага горада пра шкоду нікацінавай залежнасці.

«Курыць не модна — дыхай свабодна!», пад гэтым дэвізам моладзь Полаччыны правяла прафілактычную акцыю ля Полацкай цэнтральнай гарадской паліклінікі.

Хлопцы і дзяўчаты прапаноўвалі мінакам абмяняць шкодную звычку па выдатным курсе: 1 шкодная цыгарэта = 1 смачная цукерка. Хлопцы заклікалі задумацца аб шкоднай звычцы і адмовіцца ад цыгарэт хоць бы на адзін дзень.

А валанцёрскі атрад Полацкага медыцынскага каледжа выйшаў у антытытунёвы рэйд #СтопСигарета.

Будучыя медыкі правялі інфармацыйна-тлумачальную працу сярод моладзі.

Курэнне тытуню займае 1 месца ў свеце сярод папераджальнай прычын смерці.

Па дадзеных СААЗ, за ўсё ХХ стагоддзе курэнне з'явілася прычынай заўчаснай смерці 100 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, а ў ХХІ стагоддзі гэты лік ўзрасце да мільярда.

Фота з архіва РА ГА «БРСМ».

Крыніца: pvestnik.by