Абласны навагодні баль для навучэнскай і студэнцкай моладзі сабраў у Віцебску 80 перспектыўных і таленавітых юнакоў і дзяўчат, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Саюз юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" пачаў падрыхтоўку рэспубліканскага конкурсу "Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі", які пройдзе пры падтрымцы ўрада 15-ы раз, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канфедэрацыі.

Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу сярод устаноў дашкольнай адукацыі "Інфарматыка без разеткі" назвалі ў Оршы. Адукацыйны праект дапамагае навучыць асновам інфарматыкі без выкарыстання камп'ютара дзяцей ва ўзросце 5-7 гадоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці Беларусі ўзрасла на 2,3 працэнта у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Валерый Зінкевіч нарадзіўся ў іншай краіне, а пераехаў у Браслаў з сям'ёй у 4 гады. Тут ён вырас, набыў сяброў і блізкіх людзей. Разам з жонкай, якая загадвае мясцовым музеем традыцыйнай культуры, ён развівае аграэкатурызм, дапамагае арганізоўваць фестывалі сярэднявечнай культуры і экспазіцыі. "Браслаў - гэта мая Радзіма, тое месца, тыя азёры, тыя лясы, тыя людзі, без якіх я сябе не ўяўляю", - гаворыць майстар. Уладальнік аграэкасядзібы Валерый Зінкевіч, керамічных спраў майстар, сваім пастаяльцам акрамя прадастаўлення начлегу заўсёды гатовы правесці змястоўны майстар-клас і расказаць гісторыю мастацтва. У яго ганчарнай майстэрні, якую ён сам называе мікра-арт-прасторай, нават самы далёкі ад крэатыву чалавек акунаецца ў творчасць. Праз аграэкасядзібу мастака праходзіць турыстычны маршрут "Кругасветка ўражанняў", які ўключае таксама конныя прагулкі, водныя экскурсіі, візіты ў мясцовы Музей традыцыйнай культуры, на сямейную ферму.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч 15 снежня правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Міністэрства знешнеэканамічных сувязей і замежных спраў Венгрыі па пытаннях палітыкі бяспекі, сустаршынёй беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Петэрам Стараі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Будапешце.

На сцэне Віцебскай абласной філармоніі ў рамках Міжнароднага фестывалю імя І.І.Салярцінскага выступіў Дзяржаўны аркестр рускіх народных інструментаў "Мяцеліца" з Санкт-Пецярбурга пад кіраўніцтвам стваральніка і мастацкага кіраўніка заслужанага артыста Расіі Ігара Таніна. Калектыў прадставіў публіцы праграму з музычных твораў сучасных пецярбургскіх кампазітараў і аўтарскіх аранжыровак рускіх народных песень.

Больш за 6 млн 645 тыс. беларускіх грамадзян атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 6 млн 547 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Музыканты Віцебска і Санкт-Пецярбурга незапланавана сумесна выступiлi на Міжнародным музычным фестывалі І.І.Салярцінскага. Такую прапанову падчас круглага стала ў Віцебскай абласной філармоніі агучыў кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага аркестра рускіх народных інструментаў "Мяцеліца" заслужаны артыст Расіі Ігар Тонін. На сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні прафесійнай ігры на народных інструментах і міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтым напрамку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь і Азербайджан абмеркавалі ўмацаванне дружалюбных сувязей паміж абароннымі ведамствамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.

Старонка 305 з 644