У Віцебску назвалі пераможцаў XXXIII Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі. Гран-пры паедзе ў Цюмень, І і ІІ прэміі паміж сабой падзялілі па два калектывы. Цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў адбылася 27 лістапада на канцэрце закрыцця форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Узбекістан Бахрамжонам Алоевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У час Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC) адбыўся майстар-клас харэографа. Арганізатар фестывалю - Цэнтр культуры "Віцебск". Заснавальнікі - Віцебскі аблвыканкам, Міністэрства культуры, Віцебскі гарвыканкам, Вялікі тэатр Беларусі.

У Беларусі вызначаны патрабаванні да арганізацыі дыстанцыйнай адукацыі ў ВНУ. Адпаведная пастанова Савета Міністраў апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У Віцебскай вобласці 47% траўм на вытворчасці ў 2022 годзе адбыліся з-за халатнасці. У 22% выпадкаў пацярпелыя самі парушылі Інструкцыі па ахове працы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім аблвыканкаме.

Прадстаўнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і расійскага адукацыйнага цэнтра "Сірыус" сустрэнуцца ў студзені-лютым 2023 года ў Мінску для таго, каб абмеркаваць фарміраванне новых саюзных праграм, накіраваных на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі. Аб гэтым журналістам паведаміў старшыня камісіі Парламенцкага сходу па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме, намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Арцём Тураў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі стартаваў у Віцебску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі арганізатары форуму.

У Беларусі прадоўжаны тэрмін магчымасці рэалізацыі ювелірных вырабаў праз інтэрнэт-магазіны. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 лістапада 2022 года нумар 795, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Старонка 311 з 644