ДАІ дала парады кіроўцам па бяспечным кіраваннi ў галалёд

05.12.2022

Дзяржаўтаінспекцыя дала кіроўцам рэкамендацыі па ўдзеле ў дарожным руху ў галалёд, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

«Пры руху на аўтадарогах Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і небяспечных абгонаў і заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі на мастах, пуцеправодах, закругленнях аўтадарог», — падкрэслілі ва ўпраўленні.

Аўтааматарам неабходна пазбягаць рэзкага тармажэння і паскарэння — такія дзеянні могуць прывесцi да ўзнікнення заносу. Пры яздзе па трасе ідэальным варыянтам будзе паступовае тармажэнне рухавіком, а пры заносе тармазіць рэкамендуецца перарывістымі націскамі на тармазную педаль. 

Падчас язды ў галалёд нават на невялікай хуткасці недапушчальны рэзкасць у рухах ні пры пераключэнні перадач, ні пры разгоне, ні пры манеўраванні, дадалі ў ДАІ. Любыя рыўкі практычна гарантавана прыводзяць да зрыву вядучых колаў і заносу аўтамабіля. 

Асабліва небяспечны галалёд на мастах, эстакадах, высокіх насыпах, а таксама на пад'ездах да прыпынкаў грамадскага транспарту, скрыжаваннях і пераходах. Лёд тут утвараецца нярэдка нават тады, калі яго няма на астатніх участках дарогі. Тармазіць на такіх участках вельмі небяспечна, падкрэслілі інспектары.

Фота БЕЛТА.

05 12 22 45

Крыніца: pvestnik.by