Чыгуначны пераезд - адзін з самых небяспечных участкаў дарогі

02.12.2022

Полацкі РАУС заклікае вадзіцеляў да павышанай пільнасці пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху, а таксама нагадвае, што чыгуначны пераезд – адзін з самых небяспечных участкаў дарогі.

Штогод пад коламі чыгуначнага транспарту атрымліваюць цяжкія траўмы дзеці і падлеткі. Нямала выпадкаў траўматызму са смяротным зыходам. Чыгунка з'яўляецца зонай павышанай небяспекі: знаходзячыся паблізу шляхоў трэба быць вельмі пільным самому і ўважлівым да навакольных.