Геральдычныя сімвалы

У адпаведнасці з рашэннем Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 7 сакавіка 2002 №19-8 «Аб сцягу і гербе горада Полацка» гербам г. Полацка зацверджаны яго гістарычны герб XII стагоддзя (рашэнне Полацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 28.05.1992 №14-6), зарэгістраваны дзяржаўнай геральдычнай службай (пасведчанне ад 15.07.1994 №4).

26 1 21 80

Апісанне герба: у блакітным полі трохмачтавы карабель з разгорнутымі ветразямі. Вада сярэбраная.

Таксама рашэннем Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 7 сакавіка 2002 №19-8 заснаваны сцяг горада Полацка і зацверджана Палажэнне «Аб гербе і сцягу горада Полацка», згодна з якім сцяг горада Полацка - гэта прамавугольнае палотнішча 100х200 см з трох вертыкальных палос: двух блакітнага колеру, размешчаных па краях (шырыня кожнай у 1/3 даўжыні палотнішча), і цэнтральнай паласы белага колеру (шырыня ў 1/3 даўжыні палотнішча). Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні - 1/2. У цэнтральнай частцы палотнішча - выява герба г. Полацка памерам 50х60 см.

26 1 21 81

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 20 СТУДЗЕНЯ 2006 г. № 36 АБ ЗАСНАВАННІ АФІЦЫЙНЫХ ГЕРАЛЬДЫЧНЫХ СІМВАЛАЎ АДМІНІСТРАЦЫЙНА-ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫХ І ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫХ АДЗІНАК ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Гімн Полацку

Сл.Алеся Аркуша
муз.Тамары Гамановіч

Гарадоў на зямлі
шмат прыгожых стаіць,
Кожны з тых гарадоў
можна шчыра любіць.
Толькі Полацк наш
даражэй нам за ўсе
У сваёй панадзвінскай красе.

Прыпеў:
Мы песняю славім наш горад сівы.
Перад ворагам ён
не схіляў галавы.
Хай ня згубяць твае караблі
Шлях да роднай
бацькоўскай зямлі!

Мы нашчадкі Скарыны, і слова яго
Нас вяртала здалёк
да сваіх берагоў.
Праз стагоддзі нам веру
й надзею дае
Еўфрасіння і справы яе.

Апошняя змена 04.10.21