Палачане прынялі ўдзел у VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край»

02.12.2022

Восемдзесят дакладаў было прадстаўлена на VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай Году гістарычнай памяці.

У ёй удзельнічалі гісторыкі, супрацоўнікі музеяў, архівісты, бібліятэкары, краязнаўцы з Бешанковічаў, Браслава, Мiёраў, Оршы, Полацка, Віцебска, Брэста, Гомеля, Магілёва, Мінска, расійскіх Абакана і Санкт-Пецярбурга. На трох секцыях заслухана 56 дакладаў, яшчэ 24 былі дасланы для наступнага апублікавання ў зборніку.

Ірына Воднева, загадчык Краязнаўчым музеем выступіла з дакладам «Развіццё плавання на Полаччыне ў другой палове 1920-х гг.» Яна прадставіла асноўныя напрамкі аднаго з набіраючых папулярнасць у першыя гады Савецкай улады відаў спорту, агучыўшы невядомыя раней факты з гісторыі развіцця фізкультурнага руху на Полаччыне.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Віцебская абласная бібліятэка імя У.I. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

Фота з архіва Краязнаўчага музея.

Крыніца: pvestnik.by