Ваенны камісарыят Полацкага, Расонскага раёнаў і г. Наваполацка віншуе ўсіх жыхароў раёна з надыходзячымі святамі: Калядамі і Новым годам.

6 снежня капсулу з пасланнем нашчадкам заклалі на будаўніцтве транспартна-лагістычнага цэнтра ў Віцебскім раёне. Аб'ект увасобіць у сабе лепшыя тэхналогіі падобных цэнтраў, пабудаваных у краіне. Агульная плошча транспартна-лагістычнага цэнтра (ТЛЦ) "Віцебск-Белмытнясэрвіс" зойме больш за 9,7 га. Ён будзе разлічаны амаль на 130 машына- месцаў.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч 5 снежня правёў сустрэчу з намеснікам старшыні Дзяржаўнага сходу Венгрыі Шандарам Лежакам. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай загранустанове ў Будапешце.

З мэтай абмену вопытам работы ў сферы аховы працы на базе ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» адбылося выязное пасяджэнне камісіі Полацкага раённага выканаўчага камітэта па прафілактыцы прафесійнага захворвання і вытворчага траўматызму, якую ўзначальвае намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Аляксандр Каладынскі.

Унітарнаму гандлёваму прадпрыемству «Залатая ніва», прадстаўляючаму фірмовую гандлёвую сетку ААТ «Полацкі малочны камбінат» споўнілася 20 гадоў.

З мэтай папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў 12 снежня стартуе рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!».

Фестываль беларускага слова, які 5 снежня адкрыўся ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ВНУ.

Для правядзення цэнтралізаванага экзамену ў Беларусі ў 2023 годзе падрыхтаваны 93 пункты. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказала першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава, паведамляе БЕЛТА.

Полацкаму хіміка-тэхналагічнаму каледжу, раней - ПТВ №2, споўнілася 65 гадоў!

Старонка 308 з 644