У Віцебску ўшанавалі памяць маршала Савецкага Саюза Івана Баграмяна

05.12.2022

У Віцебску ўшанавалі памяць двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Баграмяна. Сёлета споўнілася 125 гадоў са дня нараджэння легендарнага палкаводца. Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі па ўсёй вобласці. У віцебскай школе нумар 46, якая носіць імя героя, гасцей запрасілі ў музей. Экспанаты распавядаюць аб жыццёвым і баявым шляху Маршала Савецкага Саюза. Іван Баграмян - выбітная асоба. Дзякуючы яго палкаводніцкаму таленту, больш за тысячу населеных пунктаў Беларусі былі вызвалены ад ворага.

З іменем Івана Баграмяна звязана і Гарадоцкая аперацыя. Жыхары райцэнтра ўсклалі кветкі да бюста Маршала Савецкага Саюза.

tvr.by