Полацкі раён быў утвораны 15 жніўня 1924.
Агульная зямельная плошча 3200 квадратных кіламетраў, лясныя масівы займаюць 1883,5 кв. км (53% тэрыторыі), возера - 106 кв.км. Найбуйнейшыя з іх Янаова, Чарвятка, Наўліца, Гомель. З 311 азёр раёна 61 мае рыбапрамысловае значэнне.
Па раёне працякае рака Заходняя Дзвіна са шматлікімі прытокамі: Абалянка, Палата, Ушача, Нача, Сосніца, Тураўлянка, Бяльчанка і інш. Усяго ў раёне налічваецца 21 рака.
Насельніцтва Полацкага раёна парадку 23 тысяч чалавек.
У адміністрацыйным дачыненні раён падзелены на 14 сельскіх Саветаў, якія ахопліваюць 401 населены пункт (з іх 14 аграгарадкоў і 1 гарадскі пасёлак Ветрына).
На поўдні раён мяжуе з Ушацкiм і Глыбоцкім раёнамі, на паўднёвым захадзе - з Верхнядзвінскім, на паўночным захадзе - з Расонскім, на поўначы - з Гарадоцкім, на паўночным усходзе - з Шумілінскiм.
Раён перасякаюць лініі чыгуначных шляхоў Невель-Полацк-Маладзечна, Віцебск-Полацк-Даўгаўпілс, аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага і абласнога значэння.
Прыродны ландшафт стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця турызму і адпачынку. Больш за палову тэрыторыі раёна займаюць лясы, 28 тыс. га - балоты, якіх налічваецца 114. З 270 азёр, якія знаходзяцца ў раёне, кожнае чацвёртае мае рыбапрамысловае значэнне.
Каля возера Янова знаходзіцца ўнікальны помнік паганскай культуры старажытных славян - астранамічная абсерваторыя, пабудаваная з валуноў. Па сваім прызначэнні і прыладзе яна падобна на вядомы Стоўнхэндж у Вялікабрытаніі. Як мяркуюць гісторыкі, у Янова старажытныя продкі беларусаў пакланяліся богу Купалу і вызначалі дакладную дату летняга сонцастаяння.