Мадэрнізаваны рэнтген-кабінет пасля капітальнага рамонту адкрылі ў Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі. У абсталяваным кабінеце ўстаноўлены новыя стацыянарны рэнтгенаўскі дыягнастычны апарат "Космас 535". Новы апарат у разы скароціць час абследавання і павысіць яго якасць.
Міністэрствы эканомікі Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў правялі тэхнічныя кансультацыі ў анлайн-фармаце па пытанні магчымасці заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага эканамічнага ведамства.
У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Ефрасінні Полацкай старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася са старшынямі раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў, старшынямі раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў Віцебскай вобласці.
Месячная мінімальная зарплата ў Беларусі з 1 студзеня вырасце да Br554. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 8 снежня 2022 года нумар 854, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У Віцебску пачалі працаваць два каткі каля культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра цэнтра культуры "Віцебск". Для наведвальнікаў тут працуе пункт пракату спартыўнага інвентару, дзе можна ўзяць напракат канькі.
У пяцігадовай праграме Саюзкамгідрамета на 2023-2027 гады будуць распрацаваны новыя метады прагназавання, якія дапамогуць зрабіць прагноз надвор'я больш дакладным. Аб гэтым журналістам расказаў кіраўнік Расгідрамета Ігар Шумакоў у час 74-га пасяджэння сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, што праходзіць 7 снежня ў Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Субоцін узнагародзіў пераможцаў абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2021 годзе.
Галоўную навагоднюю прыгажуню ўсталявалі на плошчы Свабоды. І зусім хутка яна заззяе рознакаляровымі агнямі.