Прадстаўнічая ўлада
Полацкі раённы Савет дэпутатаў
211400, пр. Ф. Скарыны, 10, каб. 203
Старшыня райсавета |
|
Галоўны спецыяліст |
Г Р А Ф І К
асабістага прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй Полацкага раённага Савета дэпутатаў
Асабісты |
Час правядзення |
Месца правядзення |
кожную другую, чацвёртую сераду месяца |
з 8.00 да 13.00 |
кабінет 203, другі паверх корпуса №2 |
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Віцебскі абласны Савет дэпутатаў
Адрас: 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
Факс (8-0212) 48 11 52
Афіцыйная старонка ў Інтэрнэт-сетцы– http://www.vitebsk-region.gov.by/ru/legislative-ru/
Старшыня раённага Савета дэпутатаў на падставе арт. 22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»:
- узначальвае Савет, кiруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;
- прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
- зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;
- склікае сесіі Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы сесiй Савета, вядзе пасяджэнне Савета;
- арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
- прызначае на пасаду і вызваляе ад пасад работнікаў апарата Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да iх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
- запрашае на пасяджэння Савета прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;
- накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камiсiй;
- падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэннi;
- арганізуе разгляд запытаў дэпутатаў Савета;
- арганізуе работу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесii Савета;
- ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
- дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;
- ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства;
- уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпавядаючых заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;
- узначальвае прэзідыум Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэннi, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў прэзідыума Савета;
- прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год справаздачы аб дзейнасці прэзідыума Савета.
Закон Рэспублiкi Беларусь
ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З
«Аб мясцовым кіраванні і
самакіраванні
у Рэспубліцы Беларусь»