Мёрскі металапракатны завод павінен выйсці на поўную праектную магутнасць 150 тыс. т белай бляхі ў год да 2024 года. Такое патрабаванне агучыў Прэзідэнт Беларусі ў час наведвання прадпрыемства, і для яго выканання прымаецца шэраг мер, у тым ліку па пошуку новых рынкаў збыту і замене некаторага абсталявання. Аб гэтым пасля візіту кіраўніка дзяржавы расказаў журналістам дырэктар ААТ "Белкалярмет" Сяргей Гунько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь і Індыя падчас візіту першага намесніка міністра замежных спраў Сяргея Алейніка ў Нью-Дэлі правялі сёмы раўнд беларуска-індыйскіх палітычных кансультацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Індыі.
Сустрэча старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі з актывам Полацкага раёна пачалася з удзячнасці яе ўдзельнікам за адказную працу на рэспубліканскім рэферэндуме.
З 1 верасня 2022 года ўступае ў сілу новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі. У заканадаўчы акт унесена больш за 200 змен. Ён уключае цяпер 297 артыкулаў, у тым ліку 17 новых. Пра асноўныя навацыі нам распавяла Ірына Драздова, начальнік упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама.
Уборачная - гарачая пара не толькі для аграрыяў, але і для супрацоўнікаў міліцыі. Прадстаўнікі РАУС правяраюць тэхніку пры выпуску на лінію, ажыццяўляюць кантроль фізічнага стану механізатараў і вадзіцеляў, а таксама праводзяць выбарачныя праверкі ў палях і на дарогах. Падтрыманне парадку і дысцыпліны на аб'ектах АПК – прамое даручэнне Прэзідэнта. За яго выкананнем сочаць супрацоўнікі Полацкага РАУС.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў у Паставах нараду аб рабоце аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебскай вобласці.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня 2022 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7561,7 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
... Каля дамоў № № 47 і 47А па вуліцы Зыгіна ў пачатку гэтага тыдня было нязвыкла ажыўлена: туды-сюды снавала спецыялізаваная дарожная тэхніка і з веданнем справы працавалі работнікі філіяла ДБУ №2 ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №1, г. Віцебск», завяршаючы рамонтныя работы на прыдамавой тэрыторыі.
Праз тыдзень - 12 і 13 жніўня - Полацк стане месцам правядзення рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу», які абяцае быць карысным, пазнавальным, цікавым і запамінальным. Нашаму гораду прадастаўлены гонар прыняць фестываль у Віцебскай вобласці. Галоўная мэта праекта - раскрыццё патэнцыялу рэгіёна праз спорт, культуру, навуку і адукацыю.
У дружнай сям'і полацкіх медыкаў папаўненне. Пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў працаваць ва ўстановы аховы здароўя нашага рэгіёну прыйшлі 44 маладых спецыяліста, з іх 22 урача. Для праходжання інтэрнатуры ў Полацкую цэнтральную гарадскую бальніцу накіравана 19 інтэрнаў.