Асаблівая ўвага праваахоўнікаў да захаванасці маёмасці і падтрымання парадку на аб'ектах аграпрамысловага комплексу не выпадкова. На рэспубліканскім селектары па пытаннях уборачнай кампаніі Прэзідэнт запатрабаваў ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў жалезнай дысцыпліны і строгага кантролю з боку праваахоўнікаў за любымі фактамі парушэнняў.
– Сіламі міліцыі трэба цалкам перакрыць усе магчымыя каналы крадзяжу паліва і збожжа пры ўборцы. Забяспечыць захаванасць падчас транспарціроўкі. Выключыць выпадкі п'янства, дабівацца жалезнай дысцыпліны, - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Міліцыя нагадвае!!!!
Калі ёсць якая-небудзь інфармацыя па крадзяжы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, або гаруча-змазачных матэрыялаў, патэлефанаваць 102, або +375292965562