У Беларусі гэтым летам аздаравіліся больш за 370 тыс. дзяцей, заявіў у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.

Панядзелак, 29 жніўня 2022 10:16

У СГВ «Мазалавагаз» правялі «Дажынкі»

СГВ "Мазалавагаз" Віцебскага раёна стала першай гаспадаркай у вобласці, дзе завяршылі ўборку збожжавых і правялі свята для аграрыяў. На "Дажынках" у "Мазалавагаз" павіншавалі перадавікоў вытворчасці і ўручылі ім заслужаныя ўзнагароды. Прысутны на свяце старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін павіншаваў аграрыяў і падзякаваў ім за ўдарную працу.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло правёў рабочую сустрэчу з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам інвестыцый і знешняга гандлю Узбекістана Жамшыдам Хаджаевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

25 жніўня ў Віцебску прайшла абласная педагагічная канферэнцыя работнікаў адукацыі і навукі "Выхаванне і навучанне асобы ва ўмовах сучасных адукацыйных тэндэнцый".

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія Павел Узяткін 25 жніўня наведаў акругу Ньяндаруа. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай загранустанове ў Кеніі.

У Верхнядзвінскім раёне 27-28 жніўня адбудзецца матч каманды футбольнага клуба "Дыпламат" з мясцовымі спартсменамі і пройдзе экскурсійная праграма. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Беларускія аграрыі ўбралі рапс на больш як 85 працэнтах плошчаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Выязное пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці пройдзе 25 жніўня ў Віцебску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Старонка 340 з 644