Следам за Рэчыцай, Столінам, Навагрудкам і Горкамі другі сезон спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу" прадоўжыцца ў Полацку, які ў гэтым годзе адзначае 1160-годдзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Беларускія аграрыі намалацілі 3540,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,7 ц/га, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Аўтапарк ДУАЗ "Полацкая ЦГБ" папоўніўся новенькім легкавым аўтамабілем маркі "Lada Largus" - падарунак ад ААТ ААБ "Беларусбанк".

Уборачная кампанія на Полаччыне набірае тэмп. Руплівыя аграрыі шчыруюць на палях. Побач з вопытнымі хлебаробамі ў сельгаспрадпрыемствах працуе і моладзь, якая стараецца не саступаць старэйшым калегам. Усяго ў гаспадарках Полацкага раёна на жніве задзейнічана 14 маладых камбайнераў і 2 кіроўцы.

Радасці дзеткам дадаў вынік акцыі «Падарунак любімаму гораду», якая ў гэтым годзе была прымеркавана да дня нараджэння Полацка.

Хутка будзе год, як уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі». Пра тое, як праводзіцца работа ў рамках гэтага дакумента ў сельскай мясцовасці, нашаму карэспандэнту распавяла галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Полацкага райвыканкама Анастасія Маркевіч.

На чарговым кадравым дні з удзелам старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта Ігара Марковіча было ўзгоднена падаўжэнне кантрактаў 4 дзеючым кіраўнікам, а таксама намесніку начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

На Полацкім камбінаце хлебапрадуктаў працягваецца нарыхтоўка збожжа новага ўраджаю.

Старонка 344 з 644