Золатавалютныя рэзервы Беларусі за ліпень выраслі на 0,7 працэнта да $7,6 млрд

08.08.2022

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня 2022 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7561,7 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За ліпень 2022 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $55,5 млн (на 0,7 працэнта) пасля павелічэння ў чэрвені на $96,6 млн (на 1,3 працэнта).

"Пачынаючы са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб'ёме міжнародных рэзервовых актываў будзе публікавацца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама пазначэння фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне", - праінфармавалі ў Нацбанку.

БелТА