12-13 жніўня ва ўсіх жыхароў і гасцей нашага горада былі насычаныя выхадныя. Полацк сустракаў «ВЫТОКІ».
У вёсцы Буяны Віцебскага раёна ўрачыста адкрыўся вучэбна-практычны цэнтр (ВПЦ) дакладнага земляробства. Праект стварэння ВПЦ рэалізоўваўся на працягу 7,5 месяца. Аб'ект увялі ў строй у чэрвені. Цэнтр дасць магчымасці прадпрыемству рэалізаваць канцэпцыю прымянення асобных элементаў тэхналогіі дакладнага земляробства і лічбавых сістэм у сельскай гаспадарцы.
У першым паўгоддзі 2022 года склад рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон папоўніўся 15 новымі прадпрыемствамі з аб'ёмам заяўленых інвестыцый $141 млн і планамі па стварэнні 760 новых рабочых месцаў, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Камітэт эканомікі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб'яўляе аб правядзенні конкурсу інвестыцыйных праектаў суб'ектаў прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення:
Работы па мадэрнізацыі з элементамі рэканструкцыі Глыбоцкай раённай гімназіі выйшлі на фінішную прамую. На тэрыторыі гімназіі прадаўжаюцца работы. Разам з будаўнікамі ўстанову рыхтуюць да адкрыцця педагагічны калектыў, бацькі і самі вучні.
Замежныя інвестары ў І паўгоддзі 2022 года ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $4,3 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя інфармуе:
У сувязі з частымі зваротамі, якія паступаюць ад грамадзян і юрыдычных асоб, па пытаннях, якія тычацца разбурэння гнёздаў птушак, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (далей – Мінпрыроды) тлумачыць:
Прадукцыйнасць зернесушыльнага комплексу (ЗСК) "Янавічы" ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" ў сярэднім дасягае 100 т за гадзіну: усё залежыць ад вільготнасці збожжа. Зернесушыльны комплекс пачаў працаваць 28 ліпеня. На ЗСК паступае азімая пшаніца, ячмень, рапс, трыцікале - усе культуры, якія вырошчваюць гаспадаркі птушкафабрыкі. Абслугоўваюць комплекс у змену два аператары і майстар.
У Нацыянальным цэнтры маркетынгу абмеркавалі перспектывы выхаду Беларусі на рынкі трэціх краін з выкарыстаннем дубайскага хаба. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НЦМ.