Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка сустрэўся з актывам Полацкага раёна

08.08.2022

Сустрэча старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі з актывам Полацкага раёна пачалася з удзячнасці яе ўдзельнікам за адказную працу на рэспубліканскім рэферэндуме.

Ігар Карпенка праінфармаваў аб вялікай рабоце, якая вядзецца ва ўрадзе па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы па прынятых зменах і дапаўненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, летам плануецца абмеркаванне заканадаўчых актаў аб грамадзянскіх грамадствах і палітычных партыях. Увосень дэталёва будуць прапрацаваны Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь і Закон аб Усебеларускім народным сходзе.

Дапаўненні і змены ў Выбарчы кодэкс запланавана абмеркаваць на дыялогавых пляцоўках ва ўсіх абласцях і г. Мінску. «Павінна быць сістэмна праца навучання актыву, які ўдзельнічае ў выбарчых кампаніях» — выказаў упэўненасць I. В. Карпенка і распавёў аб механізме: курсы па вывучэнні выбарчых тэхналогій і права ўжо з верасня пачнуць працаваць пры Акадэміі кіравання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пытанні выбарчага працэсу будуць уключаны ў планы перападрыхтоўкі дзяржаўных служачых. На сустрэчы гаварылася аб неабходнасці асветніцкай працы аб выбарчым праве сярод моладзі, абмяркоўваліся меркаваныя змены палажэнняў Выбарчага кодэкса. Падводзячы вынік, Ігар Карпенка адзначыў, што неабходна аб'яднаць намаганні ўсіх датычных, каб новы выбарчы кодэкс быў зразумелым, празрыстым, даступным для насельніцтва. Удзельнікі сустрэчы задалі І. В. Карпенка цікавячыя пытанні.

Фота Віктара Чарняўскага.

Крыніца: pvestnik.by