Пачаўся першы працоўны дзень у маладых спецыялістаў з традыцыйнай сустрэчы-знаёмства. «На вас ляжыць асаблівая адказнасць, вы стаіце на варце здароўя жыхароў нашага раёна», - звярнулася да медыкаў намесніца старшыні Полацкага райвыканкама Святлана Валюшкіна. Галоўны ўрач ДУАЗ «Полоцкая ЦГБ» Аляксандр Стома расказаў маладому папаўненню аб рабоце ўстановы аховы здароўя, пазнаёміў з калектывам. Добрыя словы старэйшых калегаў, кіраўніцтва прафсаюзнай арганізацыі, РК ГА «БРСМ» сталі добрай падтрымкай у пачатку працоўнага шляху.
Падчас сустрэчы маладыя спецыялісты пазнаёміліся з першым месцам працы і са сваімі калегамі, якія заўсёды гатовы падтрымаць і дапамагчы.
Пасля заканчэння Полацкага медыцынскага каледжа імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанкі ў Полацкую ЦГБ прыйшлі 16 чалавек.
Усяго сярод маладых спецыялістаў 3 хірурга, 3 урача агульнай практыкі, 3 анестэзіёлага-рэаніматолага, 2 анколага, 2 гінеколага, 2 урача-рэнтгенолага, неўролаг, урач УГД, афтальмолаг, тэрапеўт.
Крыніца: pvestnik.by