У Беларусі да новага навучальнага года адкрыюцца чатыры новыя школы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
Першымі 100-тысячны рубеж па намалоце збожжа ў Віцебскай вобласці традыцыйна пераадолелі аграрыі Аршанскага раёна. Ушаноўвалі перадавікоў жніва на палях ААТ "Агракамбінат "Юбілейны". Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін павіншаваў хлебаробаў, падзякаваў ім за высокія вынікі, пажадаў плённай працы.
Экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на выстаўцы на Кубе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў "Белінтэрэкспа" БелГПП.
Механізатар УП "Рудакова" Валянцін Яшчанка першым у Віцебскай вобласці ўбраў 1 і 2 тыс. т збожжа, цяпер жа ўзяў новую планку 3 тыс. т. Сёння камбайнер зноў прымаў віншаванні ад старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна, старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалая Арлова, старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта Генадзя Сабыніча. Герою гарачай пары падзякавалі за ўпартую і дастойную працу, выказаўшы ўпэўненасць, што ў бліжэйшы час ён зноў пакажа лепшы вынік у паўночным рэгіёне.
Прадпрыемствы "Беллегпрама" маюць намер развіваць супрацоўніцтва з Ніжнім Ноўгарадам, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Марына Васькевіч.
Штогод 14 жніўня Полацк становіцца мядовай сталіцай. На праспекце Францыска Скарыны разгортваецца кірмаш, дзе ідзе шырокі гандаль мёдам і іншымі прадуктамі пчалярства.
В приходе храма великомученика и целителя Пантелеимона в Полоцке состоялся престольный праздник. Для многих это событие стало необычайно радостным.