15 лістапада 2022 г. з 09.00 да 11.00 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 27 Святлана Уладзіміраўна Адзінцова правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Пасля выпуску першай доследнай партыі беларускай вакцыны ад каранавіруса, вытворчасць якой пачнецца да канца лістапада ў ААТ "БелВітуніфарм", будуць праходзіць яе клінічныя выпрабаванні. Аб гэтым на нарадзе на прадпрыемстве ў Віцебскім раёне журналістам паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 26 тыс. га плошчаў - гэта 100 працэнтаў ад запланаванага, сабрана 789,9 тыс. т. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Аўторак, 08 лістапада 2022 14:43

«Беларусь - энергаэфектыўная краіна!»

У сувязі з правядзеннем 11 лістапада Міжнароднага Дня энергазберажэння Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе далучыцца і прыняць актыўны ўдзел у рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», якая праходзіць з 8 па 11 лістапада пад дэвізам «У адзіным руху да лепшага!», ініцыіруемых Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту.

Грамадскае абмеркаванне законапраектаў аб Усебеларускім народным сходзе і змене выбарчага кодэкса прайшло на Полаччыне з 24 кастрычніка па 2 лістапада.

На пасяджэнні рабочай камісіі па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый, з удзелам суб'ектаў прафілактыкі разгледжаны пытанні, якія тычацца папярэджання гібелі людзей у зімовы час.

Адкрыты погляд, крыху збянтэжаная ўсмешка, стрыманасць у размове, выразныя фармулёўкі ў адказах... Адчуваецца, што Андрэй Лонь, начальнік змены электрастанцыі філіяла «Полацкая ЦЭЦ» РУП «Віцебскэнерга», не прывык быць у цэнтры ўвагі, але, калі гаворка заходзіць пра любімую працу, ён упэўнена падтрымлівае дыялог…

«Усенароднае веча», вышэйшы орган народаўладдзя краіны... Законапраект аб Усебеларускім народным сходзе, які надзеліць сур'ёзнымі паўнамоцтвамі прадстаўнікоў розных слаёў грамадства, павінен быць прыняты не пазней за сакавік будучага года. Аб гэтай форме кіравання дзяржавы кажуць: яна дапаможа захаваць стабільнасць, якім бы шляхам мы ні ішлі і хто б нашай краінай ні кіраваў. Яшчэ адзін немалаважны нюанс: якім менавіта будзе УНС, Беларусь сягоння абмяркоўвае ўсёй краінай. Аб значнасці прапанаваных новаўвядзенняў разважаюць эксперты.

Субота, 05 лістапада 2022 13:39

Сад мары пасадзілі ў Полацкім раёне

Сад мары пасадзілі сёння ў аграгарадку Кушлікі. 600 саджанцаў яблынь, вішань і груш прывезлі з гадавальніка Глыбоцкага раёна. Ініцыяваў добрую справу дырэктар ААТ «Кушлікі» Фёдар Завадскі, які ўпэўнены, што сады ўпрыгожваюць зямлю.

Старонка 315 з 644