Сад мары пасадзілі ў Полацкім раёне

05.11.2022

Сад мары пасадзілі сёння ў аграгарадку Кушлікі. 600 саджанцаў яблынь, вішань і груш прывезлі з гадавальніка Глыбоцкага раёна. Ініцыяваў добрую справу дырэктар ААТ «Кушлікі» Фёдар Завадскі, які ўпэўнены, што сады ўпрыгожваюць зямлю.

Раніцай у мясцовым храме адбылася служба, затым - мітынг. У пасадцы саджанцаў прынялі ўдзел работнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Полацкага райвыканкама, ААТ «Кушлікі», пенсіянеры, школьнікі. Новы сад падарыў надзею на шчаслівую будучыню.

Фота Аліны БАЛЬШАКОВА.

Крыніца: pvestnik.by