У рэгіёне працягваецца маніторынг цэн на сацыяльна-значныя тавары. Таксама асаблівую ўвагу кіраўніцтва рэгіёну надае правядзенню нарыхтоўчай кампаніі вітаміннай прадукцыі.

У Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання адкрылася выстаўка "Незабыўны вобраз песняра", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

У Беларусі зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2023 годзе, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У Наваполацку прайшоў першы гарадскі конкурс прыгажосці і грацыі сярод замужніх жанчын "Наваполацкая краса - 2022". Дзевяць жыхарак горада прадэманстравалі сваё ўменне трымацца на сцэне, уразілі суддзяў і гледачоў харэаграфічнымі навыкамі і праявілі сябе ў мастацтве дэфіле. Пераможцай конкурсу стала архітэктар Яўгенія Усцінава.

Забарона на лоўлю сома і чудскога сіга ўведзена ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Член Савета Рэспублікі, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў правёў маніторынг цэн у аптэках горада розных форм уласнасці на лекавыя прэпараты і вырабы медыцынскага прызначэння.

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 кастрычніка 2022 года нумар 60 устаноўлены новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах на перыяд з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Гонар і высокая адказнасць узначальваць у юбілейны год аўтарытэтную навучальную ўстанову, вядомую дзякуючы сваім выпускнікам далёка за межамі Полацка і нават Беларусі, выпалі на долю Таццяны Генадзьеўны Полушкінай, дырэктара з 24-гадовым стажам, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заслужанага работніка адукацыі, прафесіянала, бясконца адданага справе, паважанага на Полаччыне чалавека. Мы звярнуліся да яе з просьбай расказаць пра тое, што сёння ўяўляе сабою каледж, падвесці пэўны вынік шляху даўжынёй у паўтара стагоддзя.

Чарговым героем цыкла лекцый-канцэртаў "Мастацтва XX стагоддзя ў асобах" праекта Ad libitum, які праводзіцца ў Віцебскай абласной філармоніі, стаў вядомы савецкі выканаўца оперы і эстрады Муслім Магамаеў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

На 27 кастрычніка больш за 6 млн 507 тыс. беларускіх грамадзян прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Старонка 318 з 644