«Беларусь - энергаэфектыўная краіна!»

08.11.2022

У сувязі з правядзеннем 11 лістапада Міжнароднага Дня энергазберажэння Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе далучыцца і прыняць актыўны ўдзел у рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», якая праходзіць з 8 па 11 лістапада пад дэвізам «У адзіным руху да лепшага!», ініцыіруемых Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту.

Мэтай правядзення дадзенай акцыі з'яўляецца павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці ў побыце, што з'яўляецца адной з важных мер па паляпшэнню дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.