28 кастрычніка 2022 года на 97-м годзе пайшоў з жыцця Мікалай Філіпавіч СУШКОЎ, падпалкоўнік у адстаўцы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, чалавек няўрымслівай энергіі, поўны аптымізму.
У аграгарадку Новыя Гараны на адміністрацыйным будынку ААТ «Новыя Гараны» з'явілася памятная дошка ў гонар Вісарыёна Аляксандравіча Нама (1958-2020гг), былога дырэктара сельгаспрадпрыемства, якім ён кіраваў 24 гады.
У Полацку ўпершыню праходзіў фестываль шахмат «Учора. Сёння. Заўтра», ініцыятарам якога выступіў Полацкі райвыканкам. Што такое шахматы сёння? Гульня, спорт, форма сацыяльнай камунікацыі? Адназначнага адказу даць нельга... Кожны выбірае для сябе. Але, можна з упэўненасцю сказаць, што гэта эфектыўны сродак разумовага развіцця. У гэтым перакананы арганізатары і ўдзельнікі фестывалю.
Новы расійскі прэпарат для лячэння Covid-19 паступіў для рэалізацыі ў аптэчную сетку РУП «Белфармацыя», паведамляе прэс-служба ведамства ў telegram-канале «Афіцыйны Міністэрства аховы здароўя».
Адкрылі рэканструяваны мост цераз Заходнюю Дзвіну, які злучае Наваполацк з размешчанымі за ракой мікрараёнамі і бліжэйшымі населенымі пунктамі. На цырымоніі адкрыцця абноўленага моста рабочым і спецыялістам былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.
Беларусь плануе ў 2022 годзе экспартаваць прадуктаў харчавання на $8 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі афіцыйнага запуску вытворчасці камбікармоў і амінакіслот БНБК у Пухавіцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першы восеньскі баль студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта прайшоў у абласным цэнтры. У ім прынялі ўдзел студэнты вну з Расіі, Украіны, Індыі, Шры-Ланкі, Палестыны і Беларусі.
Падыходы да фарміравання кадравага патэнцыялу ў інтарэсах развіцця атамнай энергетыкі абмеркавалі ў Мінску ў час візіту прадстаўнікоў "Расатама" ў Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў дэпартаменце камунікацый дзяржкарпарацыі.