Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі на сумесным пасяджэнні калегій у Смаленску падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2023-2024 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Злачынствы супраць уласнасці з'яўляюцца найбольш распаўсюджанымі злачынствамі ва ўсім свеце. Адной з негатыўных агульнарэспубліканскіх тэндэнцый у бягучым годзе з'яўляецца павелічэнне колькасці крадзяжоў па напрамках дзейнасці крымінальнага вышуку (з 18 333 да 19 136).

Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2022 г. № 72 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 2020 г. № 74» удакладнены парадак распрацоўкі пераліку тавараў, абавязковых да наяўнасці для рэалізацыі ў гандлёвым аб'екце, і вызначаны тэрміны прадстаўлення зацверджаных суб'ектамі гандлю пералікаў тавараў на ўзгадненне з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

У Віцебскім раёне пасля рэканструкцыі адкрыты рух па мосце цераз раку Каспля. Мост размешчаны ў гарадскім пасёлку Сураж на рэспубліканскай аўтадарозе Р112, якая злучае Віцебск з расійскай граніцай. Рэканструкцыя моста даўжынёй 130 м стартавала ў жніўні 2021 года. У будаўніцтве прымалі ўдзел дарожныя прадпрыемствы РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр" і РУП "Віцебскаўтадар" - у якасці заказчыкаў, ААТ "Мастабуд" і ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст нумар 1 Віцебска" - падрадных арганізацый. Аўтар праекта - ДП "Белдзіпрадар".

Пенсіі ў Беларусі будуць павышаны з 1 снежня на 5 працэнтаў. Такое рашэнне кіраўніка дзяржавы было агучана 10 лістапада ў час даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб удасканаленні работы ФСАН і мерах па ўзмацненні падтрымкі пенсіянераў і дзяцей-інвалідаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, выключэння вытворчых траўм, з 24 па 30 кастрычніка ў Полацку і Полацкім раёне прайшоў тыдзень нулявога траўматызму з удзелам прадпрыемстваў і арганізацый.

Гульнявая праграма «Ад вытокаў у будучыню» Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі прызнана лепшай на рэспубліканскім конкурсе «Гуляюць дзеці – гуляем мы!».

9 лістапада кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка наведаў Заслонаўскую сярэднюю школу Лепельскага раёна. Ігар Сергяенка павіншаваў дзяцей і настаўнікаў з адкрыццём абноўленага корпуса школы, паляпшэннем умоў вучобы і працы і падарыў школе сертыфікат на набыццё мультыборда, які тут будуць выкарыстоўваць на ўроках.

У Беларусі ў бліжэйшыя гады намечана рэалізаваць дзевяць энергетычных праектаў. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час адкрыцця новай падстанцыі "Брэст-Заходняя", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старонка 314 з 644