Намеснік старшыні савета рэспублікі Сяргей Хаменка правядзе 21 чэрвеня ў Віцебску асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Інфармацыйна-асветная акцыя "Дарогамі славы", прысвечаная 80-й гадавіне Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён", пройдзе ў Беларусі. У Нацыянальнай бібліятэцы пры ўдзеле прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, якія ўваходзяць у Штаб патрыятычных сіл, 18 чэрвеня падпісана адпаведнае палажэнне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Летняя аздараўленчая кампанія набірае абароты. У аз/л "Лясная казка" падчас першай змены адпачываюць і трэніруюцца 110 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія займаюцца ў полацкіх СДЮШАР і СДЮШАР №2 у аддзяленнях таэквандо, кікбоксінг, футбол, самба, плаванне.
У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адкрываецца набор на новую спецыяльнасць "Эканамічная бяспека".
З 01 чэрвеня да 15 верасня супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзіцца спецыяльная праграма "Мак". У рамках правядзення мерапрыемстваў асаблівая ўвага надаецца выяўленню і знішчэнню дзікарослых і спецыяльна гадуемых раслін змяшчаючых псіхаактыўныя рэчывы – маку і канопляў.
На тэрыторыі Віцебскай вобласці з 05.06.2024 па 07.06.2024 года была праведзена аперацыя "Нелегал-2024" у мэтах узмацнення кантролю за ўездам, знаходжаннем і перамяшчэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей замежнікаў) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выяўленне каналаў незаконнай міграцыі замежнікаў, яе арганізатараў, прафілактыцы правапарушэнняў з боку і ў дачыненні да замежнікаў.
У перыяд часу з 18 чэрвеня па 23 чэрвеня 2024 года на тэрыторыі Полацкага рэгіёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Правапарадак", накіраванае на папярэджанне здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення ў грамадскіх месцах, а таксама на аб'ектах транспарту.
З 19 красавіка бягучага года на тэрыторыі Полацкага раёна і г. Полацка праводзіцца Комплекс дадатковых мерапрыемстваў па забеспячэнні дысцыпліны і грамадскага парадку ў сельскай мясцовасці.
Высокую ступень гатоўнасці будынка былога Дома афіцэраў адзначыў падчас наведвання аб'екта старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц.
Грамадзяне, якія не паспелі адкрыць базавы рахунак у банку для атрымання пенсіі або дапамогі, могуць зрабіць гэта да канца тыдня. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.