З 1 ліпеня 2024 года грамадзянам, якія пражываюць у гарадах абласнога падпарадкавання, пенсія (дапамога) будзе выплачвацца праз банк.
Пенсія: грамадзянам ва ўзросце да 70 гадоў; інвалідам ІІІ групы. Дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей (за выключэннем атрымальнікаў дапамог, якія маюць інваліднасць 1 і 2 групы, і атрымальнікаў дапамог, у сям'і якіх выхоўваецца дзіця-інвалід да 18 гадоў. Гэтым катэгорыям грамадзян прадастаўлена права выбару - атрымліваць дапамогу праз банк або пошту).
Для атрымання пенсіі (дапамогі) у банку неабходна:
►адкрыць базавы рахунак у абраным банку (можна выбраць атрыманне ў касе банка або з выкарыстаннем банкаўскай карткі);
► адначасова запоўніць заяву аб пералічэнні пенсіі (дапамогі).
Банкі-партнёры: ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк", ААТ "Прыёрбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "СберБанк", ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк", ААТ "Банк Дабрабыт", ААТ "Белзнешэканомбанк".