Прысвойваемая кваліфікацыя "эканаміст".
Спецыяльнасць "Эканамічная бяспека" - гэта ўнікальны набор дысцыплін, які дапаможа навучыць высокакласнага спецыяліста, запатрабаванага на рынку працы не толькі цяпер, але і ў працяглай перспектыве.
Навучанне ў Полацкім універсітэце праходзіць з укараненнем інтэрактыўных метадаў і IT-тэхналогій. Студэнты ўдзельнічаюць у праграмах акадэмічнай мабільнасці, практыкуюцца ў мультыкультурным асяроддзі і на прадпрыемствах.