Найбольш распаўсюджанай негатыўнай сацыяльнай з'явай грамадства па-ранейшаму застаецца п'янства.
Па выніках 5 месяцаў б.г. колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення ў Полацкім рэгіёне складае 62, у грамадскіх месцах - 14.
Пераважнымі складамі злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, з'яўляюцца крадзяжы, пагрозы забойствам і хуліганстваў.
Прымаючы пад увагу, што асноўнымі прычынамі, спрыяючымі здзяйсненню злачынстваў, як правіла, з'яўляюцца алкагалізацыя асобных слаёў насельніцтва і працоўная незанятасць, органамі ўнутраных спраў на пастаяннай аснове рэалізуецца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на стабілізацыю абстаноўкі па гэтым напрамку службовай дзейнасці.
З мэтай барацьбы з п'янствам і алкагалізмам арганізаваны мерапрыемствы па пастаноўцы на дыспансерны ўлік да ўрачоў-нарколагаў асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Так, цяпер на дыспансерных уліках знаходзяцца 2181 чалавека, у ЛПП ізаляваны 36 "хранічных алкаголікаў", абмежаваны ў дзеяздольнасці 4 чалавекі.
У рамках комплексу праваахоўныя органы правядуць рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы месцаў, у якіх збіраецца антыграмадскі элемент, маршруты патрулявання будуць набліжаны да піцейных устаноў, месцаў масавага адпачынку грамадзян. Асаблівая ўвага будзе нададзена асобам, раней судзімым, а таксама ў дачыненні да якіх ажыццяўляецца прафілактычны ўлік за правапарушэнні, учыненыя ў стане алкагольнага ап'янення.
Намеснік начальніка
Полацкага РАУС -
Начальнік МГБ А. В. Шатуха