Дзіцяня казулі, якое згубілася ў Віцебскім раёне, прывезлі ў заапарк на ператрымку.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня падпісаў указ нумар 234, якім удасканальваецца заканадаўства па функцыянаванні рынку каштоўных папер. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Штогод 14 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень донара крыві. Свята прысвечана людзям, якія добраахвотна аддаюць сваю кроў або яе кампаненты для тых, хто мае патрэбу ў пераліванні, тым самым ратуючы мільёны жыццяў. У 2024 годзе гэта дата выпадае на пятніцу.
У заказніку "Асвейскі" пабудуюць тры глэмпы для круглагадовага пражывання. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА расказала намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Людміла Барташэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі ўжо нарыхтавана 16 працэнтаў травяных кармоў ад плана, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Да канца 2024 года рэстаўрацыйныя работы над фрэскамі ў Спаса-Праабражэнскім храме ў Полацку будуць завершаны. Пра гэта паведамілi ў Міністэрстве культуры.
12 чэрвеня намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс наведала ААТ "Інвет" у Верхнядзвінскім раёне, дзе азнаёмілася з вытворчасцю і прадукцыяй прадпрыемства.
На 1 чэрвеня 2024 года для шматдзетных сем'яў адкрыта 138 298 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Парывісты вецер і да плюс 24 градусаў чакаецца ў Беларусі 13 чэрвеня.
У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) 13 чэрвеня адкрыецца выстава "Пскоўскае разнаквецце". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.