Летняя аздараўленчая кампанія на Полаччыне набірае абароты

18.06.2024

Летняя аздараўленчая кампанія набірае абароты. У аз/л "Лясная казка" падчас першай змены адпачываюць і трэніруюцца 110 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія займаюцца ў полацкіх СДЮШАР і СДЮШАР №2 у аддзяленнях таэквандо, кікбоксінг, футбол, самба, плаванне.

Матэрыяльна-тэхнічная база з кожным годам умацоўваецца. Аб'ект уваходзіць у пералік мерапрыемстваў Комплексу мер па развіцці Полацкага раёна да 2025 года. Тут планава праводзяцца рамонтныя работы, каб максімальна падоўжыць перыяд аздараўлення юных спартсменаў і зрабіць яго больш эфектыўным.

Хай надвор'е будзе выдатным, і першая спартыўная змена падорыць толькі прыемныя эмоцыі.

https://www.pvestnik.by