Прыгожая, але забароненая кветка маку

18.06.2024

З 01 чэрвеня да 15 верасня супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзіцца спецыяльная праграма "Мак". У рамках правядзення мерапрыемстваў асаблівая ўвага надаецца выяўленню і знішчэнню дзікарослых і спецыяльна гадуемых раслін змяшчаючых псіхаактыўныя рэчывы – маку і канопляў.

15 чэрвеня супрацоўнікамі Полацкага РАУС на полі плошчай каля 35 гектар, які належыць аднаму з сельгаспрадпрыемстваў рэгіёну выяўлена вырастанне кустоў дзікарослага маку. У самыя кароткія тэрміны пасадка забароненай расліны знішчана.

Нагадваем, за вырошчванне нарказмяшчаючых культур прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Артыкулам 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за пасеў або вырошчванне без мэты збыту або вырабу наркатычных сродкаў прадугледжаны штраф у памеры да 20 базавых велічынь. А таксама артыкулам 329 Крымінальнага кодэкса прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да 3 гадоў.

У выпадку выяўлення незаконных пасеваў маку і канопляў просім жыхароў Полацкага рэгіёну паведаміць у аддзел унутраных спраў па тэлефоне 102.

У цяперашні час выяўлена 4 вырастаннi кустоў дзікарослага маку на тэрыторыі Полацкага раёна.

Начальнік АНiПТЛ

Полацкага РАУС I. С. Васільеў