Праведзеныя мерапрыемствы "Нелегал-2024" паказалі вынікі, якія сведчаць аб незахаванні з боку замежнікаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Часцей за ўсё выяўляюцца ў парушэнні ўстаноўленага парадку рэгістрацыі, перамяшчэння і выбару месца жыхарства, ухіленне ад выезду па заканчэнні вызначанага імі тэрміну знаходжання, парушэнне ўстаноўленага парадку ажыццяўлення працоўнай і іншай дзейнасці. Так за час правядзення названых мерапрыемстваў 25 замежнікаў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 2 - зачынены ўезд у Рэспубліку Беларусь з-за нявыплаты штрафаў.
У сувязі з гэтым хацелася б яшчэ раз нагадаць усім замежнікам якія знаходзяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці на працягу дзесяці сутак, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі – орган унутраных спраў або гасцініцы, якая ажыццяўляе рэгістрацыю замежнікаў (за выключэннем грамадзян Расійскай Федэрацыі (90 дзён з моманту ўезду), Украіны, Латвіі і Літвы і Казахстана - якія маюць права знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з моманту прыбыцця 30 дзён без афармлення рэгістрацыі).
Пры змене месца жыхарства іншаземец абавязаны на працягу 3 сутак перарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па новым месцы жыхарства.
Замежнікі абавязаны выехаць з Рэспублікі Беларусь да заканчэння тэрміну часовага знаходжання або пражывання (рэгістрацыі).
Усе замежнікі павінны памятаць, што за невыкананне імі, указаных у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь абавязкаў, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Начальнік АГiМ Полацкага РАУС
І. А. Маскаленка