Высокую ступень гатоўнасці будынка былога Дома афіцэраў адзначыў падчас наведвання аб'екта старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц

18.06.2024

Высокую ступень гатоўнасці будынка былога Дома афіцэраў адзначыў падчас наведвання аб'екта старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц.

З ходам фінішных работ па падрыхтоўцы адной з пляцовак маючага адбыцца Форуму рэгіёнаў таксама азнаёміліся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. Разам са старшынёй Полацкага райвыканкама Ігарам Марковічам, кіраўніцтвам Полацкага дзяржуніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, ТАА "Гравеліт" абмеркавалі асобныя этапы маючых адбыцца мерапрыемстваў. Полацк актыўна рыхтуецца да годнай сустрэчы шматлікіх гасцей.

Фота Святланы АЛЬСЕВІЧ.

https://www.pvestnik.by