Канцэрт да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы "Беларусь і Расія - святкуем разам" прадставяць Дзяржаўны аркестр рускіх народных інструментаў "Мяцеліца" з Санкт-Пецярбурга і салісты Віцебскай абласной філармоніі 26 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар установы культуры Таццяна Савіцкая.

У Беларусі за 2023 год зменшыўся кошт крэдытных рэсурсаў. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур у час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Полацкім парку культуры і адпачынку было шматлюдна, дзіцячы смех чуўся з усіх бакоў. Бо там адбылося сапраўднае свята - урачыстае адкрыццё дзіцячай інклюзіўнай пляцоўкі, якая накіравана на ліквідацыю праблемы сацыяльнай ізаляванасці, якая перашкаджае дзецям мець зносіны з аднагодкамі і заводзіць сяброў. Гэта стала магчымым дзякуючы падтрымцы партнёраў і садзейнічанню ЮНІСЕФ.

29 чэрвеня пройдзе фестываль воднага турызму "Зорная дыядэма Полацкай зямлі"

Дадатковыя аўтобусныя рэйсы будуць арганізаваны да могiлак "Лясныя" і "Усходнiя" на Тройцу. Пра гэта паведамляе філіял "Аўтобусны парк №2 г. Полацка".

19 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Сураж Віцебскага раёна адкрылі памятны знак байцам пажарнай аховы, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны праявілі гераізм і мужнасць пры выкананні службовага абавязку. Новы памятны аб'ект з'явіўся на тэрыторыі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 1 Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У Беларусі ў студзені - маі 2024 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,7 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1225,3 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Інтэрнэт-карыстальнікі змогуць выбраць лепшую сям'ю года з ліку фіналістаў конкурсу "Сям'я года", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 18 чэрвеня па 23 чэрвеня 2024 года на Палоччыне праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Правапарадак", накіраванае на папярэджанне здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення ў грамадскіх месцах, а таксама на аб'ектах транспарту.

Старонка 158 з 644