"Славянскі базар у Віцебску" збярэ ў гэтым годзе прадстаўнікоў 33 краін, паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) прафінансуе ў Беларусі праекты на $1,5 млрд да 2026 года. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня праўлення ЕАБР Мікалай Падгузаў у час гадавога сходу і бізнес-форуму ЕАБР, якія праходзяць у Алматы (Казахстан) 27-28 чэрвеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
26 чэрвеня ў дзень 80-й гадавіны вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у абласным цэнтры прайшоў мітынг і ўскладанне вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін сустрэўся са старшынёй камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве, судовай сістэме і праваахоўных органах Сената парламента Рэспублікі Казахстан - старшынёй казахстанскай часткі камісіі па супрацоўніцтве Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з Сенатам парламента Рэспублікі Казахстан Нурланам Бекназаравым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Казахстане.
У Наваполацку і Полацку 27-28 чэрвеня пройдзе першы форум маладых натарыусаў Беларусі і Расіі, які збярэ больш за 60 спецыялістаў з дзвюх краін. Аб гэтым паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай натарыяльнай палаты Юрый Лукашэвіч.
Беларусь і Расія дэманструюць, як павінны выбудоўвацца адносіны паміж дзяржавамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
2 ліпеня 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Стома Аляксандр Мікалаевіч правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Полацкім раённым выканаўчым камітэце (г. Полацк вул. Талстога, д. 6. каб. 106) з 9:00 да 10:00.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка на пасяджэнні Шаркаўшчынскага райвыканкама абмеркаваў са спецыялістамі падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года.
Больш за 367 тыс. гледачоў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі паглядзелі беларускую ваенна-гістарычную драму "Час вярнуцца". Такія папярэднія вынікі пракату карціны з 2 мая па 16 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры.