Полацкі лясгас інфармуе, што ў сувязі з усталяваным 3 класам пажарнай небяспекі ў лясах на тэрыторыі Полацкага раёна з 5 мая 2023 года на тэрыторыі Полацкага раёна і г.Наваполацка ўстанаўліваецца абмежаванне наведвання і знаходжання на тэрыторыі ляснога фонду грамадзян, уезд на тэрыторыю ляснога фонду транспартных сродкаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў Указ № 132 аб узнагароджанні ордэнам Маці.
У суботу, 13 мая, у Полацку і Полацкім раёне праводзіцца агульнараённы суботнік у мэтах прывядзення ў належны санітарны стан тэрыторый г.Полацка, населеных пунктаў Полацкага раёна, вытворчай сферы.
Задача ідэалагічнай работы - садзейнічаць фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі членаў працоўнага калектыву, іх прававой і палітычнай культуры, патрыятызму і нацыянальнага гонару за прыналежнасць да сваёй дзяржавы, гісторыі і культуры беларускага народа.
Патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі вайны — дарогамі Перамогі», прысвечаны 78-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, стартаваў у Дзісне і наведаў Полацк. У ліку шматлікіх удзельнікаў, а гэта больш за 200 чалавек, – прадстаўнікі мясцовай улады, сілавых структур, навучальных устаноў, устаноў і арганізацый Віцебшчыны, дэпутаты і моладзь. Задзейнічана больш за 30 адзінак тэхнікі, 15 - спецтэхнікі, КрАЗы, Уралы, ГАЗы, салдацкія УАЗы і нават БТР.
Дзяржаўтаінспекцыя прыме дадатковыя меры па забеспячэнні дарожнай бяспекі ў вялікія выхадныя і ў месцах святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі.
Напярэдадні Дня Перамогі прайшоў мітынг, прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У міліцэйскіх зводках сталі дадавацца паведамленні аб крадзяжах з дач. Пік такога роду злачынстваў - вясна-лета, калі сельскія домаўладаннi пустуюць, а вясной, па прыбыцці на месца, дачнікі выяўляюць, што на іх любoмай «фазэндзе» хтосці гаспадарыў.
У Полацку віншавалі ветэранаў з аркестрам. У цяперашні час на тэрыторыі Полацкага раёна пражываюць 22 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, з іх 9 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, 3 блакаднікі, 6 працаўнікоў тылу, 4 працаваўшыя на прыфрантавых участках чыгунак.
Значная падзея адбылася ў Полацку. Напярэдадні Дня Перамогі на базе СШ №16 адкрылася фотавыстава ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Піліпавіча Сушкова, які пайшоў з жыцця летась.