Поўную адказнасць за падлеткаў - кур'ераў тэлефонных махляроў нясуць іх бацькі. Пра гэта заявіў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Андрэй Кавалёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасяўная кампанія ў Полацкім раёне набірае абароты. Там, дзе дазваляюць умовы, механізатары рыхтуюць глебу, пачынаюць сяўбу. Першыя гектары засеялі аграрыі 7 сельгаспрадпрыемстваў. На 14 красавіка ўсяго ў раёне пасеяна 195 гектараў.
З-за існуючых умоў надвор'я, павышэннем тэмпературы атмасфернага паветра, бескантрольнымі вясновымі паламі сухой расліннасці і ў мэтах узмацнення аховы лясоў ад пажараў і кантролю над пажарнай абстаноўкай з 11 красавіка 2023 года на тэрыторыі Полацкага раёна наступіў пажаранебяспечны сезон. Ва ўсіх лясгасах і лясніцтвах Дзяржаўная лясная ахова пераходзіць на аператыўны рэжым дзяжурства па лясных пажарах.
З 14 да 17 красавіка супрацоўнікі аддзела ДАІ Полацкага РАУС правядуць мерапрыемствы, накіраваныя на прыняцце дадатковых мер па прафілактыцы аварыйнасці, прычын і ўмоў здзяйснення ДТЗ і парушэння ПДР кіроўцам мотатранспарту, а таксама кіроўцам транспартных сродкаў і ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху ў месцах масавага адпачынку грамадзян і паблізу іх.
З 10 па 20 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з прадстаўнікамі УСiП «Дзяржтэхнагляд» па Віцебскай вобласці правядуць дэкаду «Увага! Самаходныя машыны і трактары!»
18 красавіка 2023 г. з 11.00 да 12.00 у Полацкім раённым выканаўчым камітэце (г.Полацк, вул. Талстога, д. 6, каб. № 212) будзе праводзіць выязны прыём грамадзян Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Анатоль Пятровіч Лаппо.
Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Полацкага райвыканкама (далей – упраўленне) інфармуе, што паседжанне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі упраўлення, запланаванае на 16.00 14 красавіка 2023 года, у сувязі з вытворчай неабходнасцю пераносіцца на 15.00 21 красавіка 2023 г.
У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, у рамках міжнароднага інтэрактыўнага гісторыка-патрыятычнага праекта «Лічбавая зорка» ў сярэдняй школе №8 г.Полацка адбыўся мітынг, на якім прайшла аблічбоўка помніка-бюста Герою Савецкага Саюза Таццяне Марыненка.
Абласной рабочай групай па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння прынята рашэнне № 1 ад 12.04.2023 г. аб мэтазгоднасці завяршэння з 12 красавіка 2023 года ацяпляльнага сезона ў прамысловых і іншых арганізацыях, грамадскіх і адміністрацыйных будынках. Такую інфармацыю публікуе telegram-канал «Витебская область. Официально».
Галантус, сон-трава, чубатка полая, мядунка мяккая, ветраніца дуброўная, чына вясновая, чарэмшына… Усё гэта назвы дзіўных прадстаўнікоў флоры – першацветаў.