13 мая ў на Полаччыне пройдзе агульнараённы суботнік

10.05.2023

У суботу, 13 мая, у Полацку і Полацкім раёне праводзіцца агульнараённы суботнік у мэтах прывядзення ў належны санітарны стан тэрыторый г.Полацка, населеных пунктаў Полацкага раёна, вытворчай сферы.

Палачане і жыхары сельскай мясцовасці змогуць прыкласці гаспадарскую руку да навядзення парадку на замацаваных за арганізацыямі і ўстановамі тэрыторыях. Стараннямі насельніцтва стануць прыгажэй Полацк, пасёлкі, аграгарадкі і вёскі. Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень суботніка на працоўных месцах, накіруюць на добраўпарадкаванне тэрыторый Полацка і Полацкага раёна.

https://www.pvestnik.by