За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы з розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай сферы, жыллёва-камунальнай і лясной гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, Узброеных Сіл, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 65 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей і Мінска.
У ліку ўзнагароджаных і палачанка - Жанна Сямёнава, рабочы зялёнага будаўніцтва ўчастка «зеленгас» КУП «ЖКГ г. Полацка»