У Полацкім раёне ўвялі абмежаванне на наведванне лясоў

10.05.2023

Полацкі лясгас інфармуе, што ў сувязі з усталяваным 3 класам пажарнай небяспекі ў лясах на тэрыторыі Полацкага раёна з 5 мая 2023 года на тэрыторыі Полацкага раёна і г.Наваполацка ўстанаўліваецца абмежаванне наведвання і знаходжання на тэрыторыі ляснога фонду грамадзян, уезд на тэрыторыю ляснога фонду транспартных сродкаў.

Забароны і абмежаванні ўведзены ў 117 раёнах краіны.

У Мінлясгасе просяць грамадзян улічваць пажаранебяспечнае становішча ў лясах пры планаванні свайго адпачынку. І звяртаюць увагу, што цягам дня сітуацыя ў адным і тым жа раёне можа змяніцца. Аператыўныя дадзеныя можна знайсці на інтэрактыўнай карце, размешчанай на нашым сайце.

https://www.pvestnik.by