Ацаніць арганізацыю гэтай працы на Полаччыне быў прызваны раённы агляд-конкурс. Пры падвядзенні вынікаў улічваліся ідэалагічнае забеспячэнне выканання сацыяльна-эканамічных задач, умацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны, наяўнасць і разнастайнасць форм і метадаў ідэалагічнай работы і шэраг іншых крытэрыяў.
Пераможцамі і прызёрамі раённага агляду-конкурсу прызнаны:
*у сферы прамысловасці:
I месца — ААТ «ПСВ»;
II месца – філіял «Полацкая ЦЭЦ» РУП «Віцебскэнерга»;
III месца — Полацкае КУВП «Спадчына Ф.Скарыны»;
Заахвочвальным прызам адзначана работа ААТ «Полацкі малочны камбінат»;
*у сферы будаўніцтва
I, II, III месцы не прысуджаліся;
*у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці:
I месца — ААТ «Новыя Гараны»;
II, III месцы не прысуджаліся;
*у сферы транспарту і сувязі:
I месца — Полацкая дыстанцыя пуці Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі;
II месца — станцыя Полацк Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі;
III месца не прысуджалася;
*у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
I месца — філіял «Полацкводаканал» КУП «Віцебскаблводаканал»;
II месца — філіял «Полацкае вытворчае ўпраўленне» РУП «Віцебскаблгаз»;
III месца — КУП «ЖКГ г.Полацка»;
*у сферы гандлю і бытавога абслугоўвання:
I месца — ААТ «Дом гандлю»;
II месца — ААТ «Полацкбыт»;
III месца не прысуджалася;
*у сферы аховы здароўя і аздараўлення:
I месца — ДУАЗ «Полацкая ЦДБ»;
II, III месцы не прысуджаліся;
*у сферы сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі:
I месца — Полацкі каледж УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава»;
II месца — УА «Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З.М.Тусналобавай-Марчанка»;
III месца — УА «Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж»;
*у сферы сярэдняй адукацыі:
I месца — ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»;
II месца – ДУА «Шпакоўшчынская базавая школа Полацкага раёна»;
III месца — ДУА «Базавая школа №12 імя І.Я. Аляксеева г.Полацка».
Заахвочвальным прызам адзначана работа ДУА «Сярэдняя школа №14 г.Полацка».
*у сферы культуры:
I месца - ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры»;
II месца - ДУК «Полацкі гарадскі Палац культуры»;
III месца - ДУК «Цэнтр культуры «Полацк»;
*у банкаўскай сферы:
I месца — Цэнтр банкаўскіх паслуг №216 ААТ «СБ «Беларусбанк» у г.Полацку;
II, III месцы не прысуджаліся.
Падчас цырымоніі ўзнагароджання начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Ірына Дзёмінава падзякавала ўсім канкурсантам за ўдзел і павіншавала пераможцаў і прызёраў з дасягнутым поспехам, пажадаўшы заўсёды быць на вышыні. Прыемным дадаткам да ўручаных дыпломаў і падзяк сталі каштоўныя падарункі.
Фота Віктара Чарняўскага.