Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе: 06 мая 2023 года органамі ўнутраных спраў праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы «Увага. Крадзяжы з дач!»

05.05.2023

У міліцэйскіх зводках сталі дадавацца паведамленні аб крадзяжах з дач. Пік такога роду злачынстваў - вясна-лета, калі сельскія домаўладаннi пустуюць, а вясной, па прыбыцці на месца, дачнікі выяўляюць, што на іх любoмай «фазэндзе» хтосці гаспадарыў.

C дач цягнуць усё - ад туалетнай паперы, цвікоў і патэльняў да кансерваванай гародніны і садавіны. Нараўне з малаважнымі дробязямі, якімі злодзеі не грэбуюць, гараджане пакідаюць на дачах дарагія рэчы - бытавую тэхніку, будаўнічыя матэрыялы, аўтазапчасткі. Асноўныя шляхі пранікнення на чужыя «фазэнды» - разбітае шкло ці ўзламаныя дзверы. У справах фігуруюць як прыезджыя грамадзяне, так і жыхары найбліжэйшых вёсак, якім хочацца выпіць-закусіць, а сродкі на гэта адсутнічаюць. А нехта з асоб без пэўнага месца жыхарства, прымудраецца нават пасяліцца на чужой дачы.

Ёсць яшчэ адна катэгорыя дачных злодзеяў - «металаломшчыкі», якім нават узломваць нічога не даводзіцца. Практычна на любой дачы знойдзецца арматура, трубы, старыя вёдры, чыгунныя ванны ці бакі, а калі павязе, то алюміній ці медзь.

У крадзяжоў з дач і катэджаў невысокая раскрывальнасць, бо з моманту здзяйснення злачынства да яго выяўлення, праходзіць нямала часу. Для дачніка часцяком не так важна прычыненая матэрыяльная шкода, як вельмі непрыемнае ўсведамленне таго, што ў яго хаце часова гаспадарыў хтосці чужы.

Таму варта клапаціцца аб умацаванні жылля і яго тэрыторыі традыцыйнымі спосабамі:

- узяць пад ахову…

але трэба адзначыць, што магчымасці Дэпартамента аховы на загараднай тэрыторыі абмежаваны. У межах 10-кіламетровай зоны па перыметры горада можна забяспечыць ахову прыватных домаўладанняў падключэннем на пульт дзяжурнай часці АУС. Чым бліжэй дача да горада, тым большая верагоднасць паспець на трывожны сігнал. Калі адлегласць да аб'екта больш за дзесятак кіламетраў, такі спосаб аховы не вельмі эфектыўны. Але па жаданні ўладальніка, дом можна абсталяваць ахоўнай сігналізацыяй, якая выходзіць на мабільны тэлефон гаспадара, які атрымае адпаведнае SMS-паведамленне.

Яшчэ адна з мер аховы маёмасці, якую можна прапанаваць вяскоўцам, — абсталяванне святлогукавой аўтаномнай сігналізацыяй. Ізноў жа ёсць адно «але…"». Калі хата размешчана ў дачным масіве, дзе ў восеньска-зімовы перыяд ніхто не пражывае, то карысці ад спрацаваўшай сігналізацыі ніякай.

Многія дачнікі скажуць: «Усталяванне сігналізацыі — гэта дарагое задавальненне. А ў мяне не хата, а хатка на курыных ножках, і красці няма чаго», або «У перыяд вострага недахопу грошай, абы хапіла на аплату камунальных паслуг». Магчыма, яны маюць рацыю. Аднак, калі ў «хатку на курыных ножках» з хісткімі дзвярыма і вокнамі бесперашкодна залазіць зладзюжка і «наводзіць парадак», гаспадары ідуць у міліцыю, таму што, як аказваецца, у хаце было чым пажывіцца, ды і сам факт знаходжання ў доме чужака зусім не не парадаваў.

Вы можаце самі абараніць свае ўладанні, затраціўшы мінімум грашовых сродкаў, калі будзеце прытрымлівацца наступных парад:

  • У асенне-зімовы перыяд ці нават калі едзеце з дачы на некалькі дзён забірайце з сабой дарагія рэчы. Няхай лепш яны будуць Вам перашкаджаць у машыне, гаражы ці на балконе, чым перажываць аб іх знікненні.
  • Часцей наведвайце свае дачныя ўчасткі, асабліва ў восеньска-зімовы перыяд.
  • Пасябруйце з суседзямі, абмяняйцеся тэлефонамі.
  • Умацуйце вароты і дзверы ў садовых хатках. Усталюеце на іх два замкi - уразны і накладны.
  • На вокны пастаўце металічныя аканіцы ці рашоткі, уманціраваныя знутры.
  • Абсталёўвайце ў доме ці хляве другі падпол або фальшывую сценку, дзе захоўвацьйце садовы інвентар і іншыя рэчы.
  • Стварайце ўражанне прысутнасці гаспадароў, выкарыстоўваючы імітатары голасу або святло, якое аўтаматычна ўключаецца.
  • Ды і проста стары добры метад — калючы дрот на плоце і папярэджанні аб наяўнасці злога сабакі ці «Не залазь, заб'е!», «За жыццё не адказваю!» з падмацоўваючымi выявамі.

Калі Вы выявілі факт з'яўлення старонніх асоб, у тым ліку асоб (БВМЖ), асоб, народнасцяў рома, або ўчыненых правапарушэнняў, а таксама выявілі транспартны сродак, які выклікае падазрэнне на тэрыторыі дачы, звярніцеся ў праваахоўныя органы па тэлефонах 46-32- 02 або 102, якія дапамогуць разабрацца ў існуючай сітуацыі.