Арганізатарам стаў жыхар г.Дзісна Міёрскага раёна Эдуард Казіміравіч Цярэшка. Ужо амаль паўстагоддзя ён аб'ядноўвае патрыётаў-энтузіястаў, праводзячы аўтапрабегі па памятных мясцінах бліжэйшых раёнаў.
Да ўдзельнікаў аўтапрабегу звярнуўся Ігар Марковіч, старшыня Полацкага райвыканкама: «Аўтапрабег – гэта добры прыклад для падрастаючага пакалення, як трэба памятаць і шанаваць памяць загінуўшых. Гэта дастойны прыклад патрыятызму спадчыннікаў пакалення пераможцаў. Жадаю ўсім удзельнікам аўтапрабегу моцнага здароўя, добрай дарогі, яркіх уражанняў, міру і дабрабыту!»
У аўтапрабегу патрыёты ўдзельнічалі цэлымі сем'ямі, каб перадаць маладому пакаленню памяць і разуменне, якім коштам і якімі стратамі была здабыта Перамога.
Удзельнікі аўтапрабегу праедуць 200 км, заязджаючы на месцы баявой славы па шляху руху. А канчатковай кропкай стане г.Себеж (Расійская Федэрацыя). Там усталююць помнік загінуўшаму земляку Івану Байдаку.
Падрабязнасці ў бліжэйшым нумары «ПВ».
Фота Надзеі Калужонак.