Беларускі экспарт у Сахалінскую вобласць з пачатку года вырас больш як у 7 разоў. Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко з намеснікам міністра эканамічнага развіцця Сахалінскай вобласці Расіі Аляксеем Бутуханавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Полацкі раён з рабочым візітам наведаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. Разам са старшынёй Полацкага райвыканкама Ігарам Марковічам ён наведаў шэраг аб'ектаў: Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка, ААТ «ПСВ», «Новыя Гараны», УП «П-З Карпекi».
Адбылася чарговая сесія Полацкага райсавета дэпутатаў пад старшынствам Іосіфа Грыбовіча. Удзел у пасяджэнні прыняла намеснік старшыні Полацкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Святлана Валюшкiна.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа 21 лістапада адзначыць свой 95-гадовы юбілей. Коласаўцы выйдуць на вялікую сцэну з прэм'ерай трагікамедыі "Ціль" паводле п'есы Рыгора Горына, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч падчас візіту ў Кувейт для ўдзелу ў беларуска-кувейцкіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў правёў шэраг двухбаковых сустрэч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
11 лістапада 2021 года на базе кацельні «Баравуха-3» адбудзецца тактыка-спецыяльнае вучэнне па адпрацоўцы дзеянняў органаў кіравання і сіл Полацкага раённага звяна Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы ДСНС пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару ў асенне-зімовы перыяд.
Чырвоны дзень календара — менавіта так называлі свята, прысвечанае Кастрычніцкай рэвалюцыі, не толькі змяніўшай лёс велізарнай краіны, але і шмат у чым вызначыўшай гістарычны шлях развіцця чалавецтва. Яна натхніла мільёны людзей да ўвасаблення мары аб новым свеце, заснаваным на прынцыпах роўнасці і справядлівасці, павагі да чалавека працы.
Ад імя жыхароў мікрараёна Громы А. П. Жаркова выказала непакой, выкліканы інфармацыяй аб рашэнні закрыць амбулаторыю, якая размешчана на тэрыторыі былога аўтарамзавода.
У Оршы адкрылі пасля рэканструкцыі спарткомплекс са стадыёнам. Тут з'явіліся новыя бегавыя дарожкі на 400 м, міні-футбольная пляцоўка, поле для хакея на траве. У будынку комплексу размясцілася саўна, трэнажорная і фітнес-залы, раздзявалкі, медпункт, більярдная.