Тактыка-спецыяльнае вучэнне па адпрацоўцы дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару ў асенне-зімовы перыяд

08.11.2021

11 лістапада 2021 года на базе кацельні «Баравуха-3» адбудзецца тактыка-спецыяльнае вучэнне па адпрацоўцы дзеянняў органаў кіравання і сіл Полацкага раённага звяна Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы ДСНС пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару ў асенне-зімовы перыяд.

На вучэнні будуць прыцягвацца ўсе аварыйныя службы раёна, інжынерная і іншая тэхніка арганізацый, а таксама аб'ектавыя фармаванні.