Полацкі раён з рабочым візітам наведаў памочнік Прэзідэнта

09.11.2021

Полацкі раён з рабочым візітам наведаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. Разам са старшынёй Полацкага райвыканкама Ігарам Марковічам ён наведаў шэраг аб'ектаў: Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка, ААТ «ПСВ», «Новыя Гараны», УП «П-З Карпекi».

У полі зроку — рашэнне вытворчых пытанняў, павышэнне эфектыўнасці інвестыцый у развіццё сельскай гаспадаркі, мадэрнізацыя жывёлагадоўчых аб'ектаў. Вялікую цікавасць памочніка Прэзідэнта выклікалi зносіны з будучымі медыкамі (на фота).

Многія навучэнцы медкаледжа ўжо сёння працуюць ва ўстановах аховы здароўя Полацкага раёна, у тым ліку ў чырвонай зоне, падстаўляючы надзейнае плячо будучым калегам. Кожны з іх імкнецца стаць добрым спецыялістам, і для гэтага ва ўстанове адукацыі створаны ўсе ўмовы.

https://www.pvestnik.by/?p=80197